Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Азбука жыцця

Сярэдняя: 4.7 (12 галасоў)
He наўчылася бабка чытаць і да смерці,
Літар кніжны засеў быў не ўсім адкрыццём:
Адабралі гады малалетнія дзеці,
У спрадвечнай рабоце мільгнула жыццё.
Ды яе непаседная, рупная доля
Па рунелых усходах, збуялых радках
Завучыла ў памяці азбуку поля,
Што гадамі крывавіла боль на руках.
Зеляніла вясна на выжарынах накід —
Па затоенай мове абуджаных дрэў
Тайны лесу чытала, як дзіўныя знакі,
Што былі за любую чытанку мудрэй.
У спахоплівых днях, у вярэдлівай працы
Быў характар яе не сляпы, не глухі:
Сонца музыкай дня зачыналася брацца —
Прыгажосць у вачах рассцілала лугі.
Кіравала сахой, выпіналася з ломам —
He было — не наўчылася грошы лічыць...
Ды спагадай сваёй, абнадзеяным словам 
Слёзы нечай бяды памагала лячыць.
Перад смерцю дачасна сынам наказала
На магіле накрэсліць не словы замоў,
А радкі, што прырода ў душы выкрасала,
Два радкі, што жыццё напісала само:
           «Паклон зямлі, што я жыла!
           Я дзецям дзень перадала».