Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Азірнуўся.

Сярэдняя: 4.5 (13 галасоў)

Слоўца к слоўцу падстаўляю –
радуюся зборышчу…
З Мовай Роднаю гуляю –
я, па памяці сваёй,
як па сённяшняму…

Па сцяжынцы, ля сяла –
што было Айчынаю…
Маці дзе мая была –
маладой дзяўчынаю…

Каля хаты, на двары –
з працаю стараннаю…
Бо, ў сям’і, для дзетвары –
маць дае заданні…

Па гароду, дзе каня
вёў, а бацька ўспахіваў…
Гнаць разоры – не гульня,
а праца, крыху з страхамі…

Бо – малЫ, а конь – храпе,
бокам прэ, халтурыцца…
Ды й. глядзець трэба – каб мне
пад капытО ня ўсунуцца…

Я гляжу, адсюль – туды,
праз гадЫ жыццёвыя…
Крыху сорамна – сляды,
не зусім “пуцёвыя”…

Што казаць, шляхі-пуці
нашы – Богу вЕдамы…
Мо, каб нанава пайсці –
абмінаў бы беды я…

Мо, былоб тады жыццё –
прама, як малюначак…
Толькі, кожнае дзіцё –
мае свой “кіруначак”…

Мы ж, ня слухаем бацькоў –
чыстае распутства…
Бо, нам іхняе жыццё –
не жыццё, а глупства…

Ці то – Бог задумаў так…
Ці – Прырода гэткая…
Кожны з нас жыцця мастак,
сваяго – і яго мы пэцкаем…

не вярнуцца ў даўні Час,
не прайсці па новаму…
Ды, і выйдзе – толькі фарс,
сумны, нежыццёвы…

Шкадаваць ня трэба, бо –
самае галоўнае,
што Жыццё у нас было…
Вось гэта – безумоўна.
*+*
8 кастрычніка 2014 г.