Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

памяць

Сярэдняя: 4.2 (11 галасоў)

"Памяць"

Добры дзень мая старонка
Нарадзіўся тут я ,рос
Тут гучалі песні звонка
Тут смяяліся да слез
Тут раслі мы ,тут гулялі
Тут знаходзілі,гублялі
Зелянелі агароды
І давала зерне ўсходы
Хоць даўно мінуў той час
Памяць верне ўсе да нас
Памяць зможа правясьці
Па родным мясьцінам
І ўспомніць як садзіў
Ябланю за тынам
Як і дзе гуляў у летку
Як у лузе пахнуць кветкі
Дзе грыбы збіраў,рыбачыў
Дзе каханне ты пабачыў
Быццам пацеркі гады
Памяць сабірае
Бачу дом і на парозе
Мама маладая
Вазьму матчыну руку
У свае далоні
Пастарэў крыху,скажу
Пасівелі скроні
Заблудзілася душа
У былым блукае
І заросшую травой
Сцяжынку шукае ...



***

Яшчэ не ацэнена

Забілі герояў. Забылі герояў.
Будуем краіну на іхніх касцях.
Іржой пакрываецца іхняя зброя.
Крывёй іх чырвонай паліты наш сцяг.
Забыліся мову, якой гаварылі
Сівыя легенды радзімай зямлі.
Ў самых сабе нешта святое забілі,
А ўсё не святое за так аддалі.
Цяпер ганарымся сваёю бядою:
Адсутнасцю нацыянальных ідэй.
Мяшаем гарэлку з крынічнай вадою,
Чакаем, калі к нам прыйдзе Праметэй.
Але ўсё дарма, і няма добрых вестак.
Народ наш гатоў адысці у нябыт.
У стотысячны раз з навінаў і звестак:
«Ничто не забыто. Никто не забыт».
Глядзім у мінулае позіркам прагным,
Бо болей не маем нічога свайго.
Сядзім у балоце, канкрэтней – у багне.
І будзем сядзець да канца усяго.



Сярэдняя: 4.8 (59 галасоў)

(Лене Мухтасаравай,
У памяць аб тых, каго згубілі)
1
Кагосьці забрала лета,
Кагосьці - зіма і восень
І нават вясной палетак
Бывае, у руні галосіць.
2
Нямашака той хвіліны,
Каб не згубіўся хтосьці.
- Ігліцы ляцяць з яліны,
Калі прыйдзе час, бо госці.
3
Расце, зелянее дрэва,
Нябачна змяняя твары,
І ведае толькі неба
Пра нумар чаргі ахвяры.
4
У кожнага тут свой тэрмін,
Гасцёўня свая і мэта…
Хоць кажуць пра іх "памерлі,"
Але, я не веру ў гэта...
5
Не ўсё нам дано ўбачыць,
І ведаць?..Амаль - нічога…
…Таму, галасім і плачам,
Звяртаючыся да Бога…



Сярэдняя: 3.8 (10 галасоў)

А памятаеш лязо вачэй?
Абдымкі марозныя шчырых начэй.
Адчуць. Дакрануцца. Хутчэй!
Падняцца ў аблокі.
Гарачыя шчокі,
Вусны на шыі,
Рукі, што ў сораме палка душылі.
Па-здрадніцку насцеж адчынены брамы.
Нясцерпныя шрамы
На сэрцы і спіне.
Здавалася, крок і загінем.
Вусны ў салодкай атруце,
Аскепкі пачуцця
У скрываўленай бітай душы.
Ток паміж пальцамі,
Словы ў дрыготкай цішы.
Скажы,
Ты памятаеш гарачыню?
Тваю й маю?
Чую-ня чую, але адчыню
Наросхрыст. Сябе.
Сарвацца ў пагоню.
Пякучай далонню
Па твару прызнанні твае,
Што так да адчаю любіла.

А памятаеш мяне?
Не?
Ну то і я цябе забыла.