Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Балада аб сыне

Яшчэ не ацэнена

(Ўступленне)

1.
Дзева ў калысцы люляе дзіцяці,
Сон зберагае, радзімая маці,
Долю шчаслівую кліча з нябёс,
Просіць палегчыць пакутны іх лёс.

Час не стаіць, і сынок ўжо ў ботах,
Стрэльбу ўзняўшы ідзе па балотах,
Вораг Радзіму крывёю заліў,
Мары ў попел няшчадна спаліў!

ПРЫПЕЎ:

“ Сынак! Мой родны!
Сэрцу гаротна!
Дзе ты, анёлак?
Жывы?

Ціха ў хаце,
Думкі аб страце,
Не! Адганю іх!
Жывы…

(пройгрыш)

2.
Бой прагрымеў і так ціха над полем,
Сонца на небе, ды знікла нядоля,
Маці - зямелька паўстала з кален,
Вось и настаў светлы час перамен!

Толькі ніколі не сцішацца раны,
Слёзы па тых, хто быў Богам забраны,
Горыч нястрымная ў сэрцах матуль,
Тых, чые дзеці памерлі ад куль…

(пройгрыш)

ПРЫПЕЎ:

“ Сынак! Мой родны!
Сэрцу гаротна!
Дзе ты, анёлак?
Жывы???????

Ввочы… Пазнала…
Лёгка як стала…
Як жа ты дощга…
Жывы…”

(кода)