Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Балада Антона Луцкевіча

Сярэдняя: 4 (10 галасоў)

У вечнасьці не губіцца нічога.
І кожны крок твой, як у вечнасьць крок,
Каб Беларусь была, нібы да Бога
Дарога, а — не на вятрах лісток,
Які ляціць туды, куды вятры
Яго нясуць пакуль ён не загіне.
І Вільня наша, наша да пары
Пакуль у сэрцах, сэрцы ж у краіне,
Што ў вечнасьці не губіцца зямной,
Дзе ты — змагар і сын паўстанца годны,
Каб слова роднае жывой вадой
Было і не зьнікала ў краі родным,
Дзе людзі найпрыгожыя жывуць,
Што беларусамі даўно завуцца,
Бо беларусы, і яны ідуць
У вечнасьць за табою, каб вярнуцца
У вершах, у карцінах, у сьвятле,
Што ў сэрцах беларускіх, як сьвятыя,
Як Беларусь, якая ў нас жыве
І без якой мы будзем нежывыя…



Верш - тое, што трэба!!! Гэта

Верш - тое, што трэба!!! Гэта гімн. Луцкевічу рэспект!!! Ён жывы, як і наша мова