Зміцеру Яцкевічу
Бурмістр задумліва маўчаў,
Войт толькі соп і хмурыў бровы,
На тварах райцаў быў адчай,
А пісару адняла мову.
"Ну, што рабіць? Яны ідуць.
Іх, мабыць, тысяч з гакам трыццаць,
І нам, як ты не каламуць,
Ад гэтай зграі не адбіцца"-
Бурмістр скубаў у барадзе.
Вайна па свету карагодзіць.
То шведы, то маскаль ідзе -
Сваволяць, як свіння ў гародзе,
А Магілёў - то за Пятра,
То Карлу браму адчыняе,
Ці то маскаль крычыць "Ура!",
То швед курганы насыпае.
І вось па карлавых слядах
Маскоўскі цар ідзе ў горад:
Віталі шведаў?Дык па дах
Каўтнёце бізуноў і гора.
"А можа неяк падкупіць?
Маскаль ахвоч да падарункаў."
"На трыццаць тысяч - дзе ж здабыць
Такую процьму пачастунку?"
"У гэтым годзе недарод ,
Дзе ўзяць на столькі горлаў мяса?"-
Пытанні, нібы азярод,
Гародзіў магістрат няшчасны.
Але знянацку праз вусы
Стары прамовіў Федаровіч:
"Слабое жыта, дрэнь аўсы,
Затое, во! - ячмень народзіў!
Не маем грошай падкупіць -
Маскаль хаця і надта хцівы,
А звыклы на халяву піць.
Дык мы яго сустрэнем півам!"
Гудзе, бы вулей, Магілёў:
Нябачанае ў свеце дзіва,
Каб да прыходу маскалёў
Зварыць такую процьму піва.
Але ад ратушы загад!
Ды што загад! Шкада галоваў!
Разводзяць солад брат і сват,
А горад - як вялізны бровар.
Зварылі. Сталі ў пагатоў
Бурмістр і войт, і рада з лавай...
Цар не пайшоў на Магілёў,
А рушыў проста на Палтаву.
Няма цароў і каралёў,
А не забыўся час шчаслівы -
Як за здароўе маскалёў
Тры тыдні дапівалі піва.
ajsa, 17-18.08.2011
Шикарно! Образно! Читаешь и
Шикарно! Образно! Читаешь и видишь не буквы, а живую картинку. Сюжет, развитие, тонкий юмор - выше всяких похвал. Богатая рифма и изящная форма. Атрымаў сапраўдную асалоду, не кажучы пра тое што, здаецца, адчуў густ таго піва. Дзякую!!!
Азярод -- не плот, каб
Азярод -- не плот, каб "гародзіў магістрат".
Паглядзіце ў этнаграфічнай
Паглядзіце ў этнаграфічнай якой кніжцы, што такое азярод. Яго як раз гародзяць.
"Пытанні, нібы
"Пытанні, нібы азярод,
Гародзіў магістрат няшчасны..."
???=Вопросы,словно прясло,
создавал магистрат???
"азярод"- прасла,ці вешала для сцшкі снапоў.
Не "создавал" а гародзіў -
Не "создавал" а гародзіў - ставіў тычкі і перакладзіны, звязваючы ўсё ў адзін азярод. Калі ўдумаецеся ў вобраз, зразумееце - пры такім "гараджэнні" узнікае нейкая забудова - як раз тое, што і называецца праблемай.