Згода i здрада
Гэта вельмi адказна – быць любiмай.
Нiбы вершы складаць – як сабе – другому:
Усячэннi радкоў, марфем глыбіні...
Бачыш – Ясельда ўпадае ў кому,
Быццам у здраду i быццам у згоду.
«Запомні слова па-беларуску…»
Запомні слова па-беларуску – летуценніца.
Тут і зараз не выправiць анічога.
Летуценнi прываблiвы, як пяшчота,
Як тыя брамы – далонi лёсу. Прага ўцешыцца –
Не каханне, мы няўцешныя – каб не спраўдзiцца.
Чалавечнасць твая – паводле Той постацi –
Чалавечнасць твая, паходжання Боскага,
Ненавiдзiць мяне ўсімі сваімі ранамі,
Не даруе, бо я – абраная –
Адмаўляю абранне.