У свеце, дзе забыліся на годнасць
Агіда роспачы штодзённа ладзіць бал
Тут фальш замена слову гонару
Тут па-над думкамі і дзеямі шакал
У свеце, дзе не адчуваеш шчырасць
Згубіўся праўды промень назаўжды
Тут брыдка ты ілжэш, табе ілгуць
Тут несапраўдныя спагады галасы
У свеце, дзе не ведаюць пачуццяў -
Схаваць крыві агонь ад шпаркай мітусні
Тут шэрыя і жарсць з нянавісцю
Тут доўгія хіба хлуслівыя насы
У свеце, дзе саромеюцца продкаў
Запустазелела сцяжынка на Парнас
Тут пад далярамі бруіцца нафта-еднасць
Тут медвапуціна трымае нафтагаз
А ў свеце, тым што МЫ назвалі светам
Не знікнуць рэшткі светлага святла
Пакуль не змоўкнуць галасы паэтаў
Пакуль нацягнута гітарная струна!..
2012
Горкая наша сучаснасць.
Горкая наша сучаснасць.