Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бацькам

Сярэдняя: 4.9 (18 галасоў)
Усё ж гады тыя бягуць і бягуць, Як вада ў пеністай плыні. Не заўважыш,як імгненні лятуць, Як ужо кажаш- былі маладымі. Фотаздымкі з альбома,як часткі жыцця. Усе мінулае перад вачыма... Бацька,шчэ малады,як і я, Побач матуля - дзяўчына. Гартаю старонкі каторы ўжо раз, Усе хутчэй у грудзях сэрца б'ецца, Мне здаецца святлейшым той час, Бестурботным мне час той здаецца. І напрацягу ўсіх гэтых гадоў Не звяртаў увагі ніколі, Як жыццё маршчынамі ссекла бацькоў, Расфарбавала срэбрам іх скроні. Божа,як сэрца баліць, Ахапіла душу маю горыч. Я не магу сабе ўявіць, Што калісьці не будзе іх побач. Men's Sneaker Hub Online