Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЦЬКАМ

Сярэдняя: 3.9 (17 галасоў)

– Ах, толькі б не было вайны! –
Пад рып патрэсканай калыскі
Штодня мы чулі з даўніны
Бацькоўскі енк балотнай пліскі.

Таму, праз высілкі радні
Да ежы апусціўшы вочы,
Мы і сядзелі ў цішыні,
Лычом парохкваючы ў ночвах.

Мо вы адкажаце наўздзіў
Усім сузор’ям і планетам,
Хто нас у багну пасадзіў,
Каб заставацца пустацветам,

Што разняволеннем п’янкім
Нас спакушала год ад года
Незразуметая нікім
I непатрэбная свабода?

Што вашы словы напрасткі
Ўпаўзлі ў вантробы слізкім змеем?
Мы, разумеем вас, бацькі.
О, як мы, трусы, разумеем!

Нашто за крыссе нас трымаць,
Навошта падаць ля парога,
Калі мы здольныя прадаць
За шэлег медны нават Бога?

Бо з першага ў дзявяты круг
Па лесвіцы, што самі скралі,
Нас валачэ стальны ланцуг
Віткоў сыходнае спіралі.

Ах, толькі б не было вайны?
Мы без вайны сябе знявечым.
Скажы, па кім званяць званы? –
Па нас. Па смецці чалавечым!



"Бацькоўскі енк балотнай

"Бацькоўскі енк балотнай пліскі .." Ну і ну..Вось бы бацькі парадаваліся пачуўшы такое ..