Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бацьку забрала лета...

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Бацьку забірала лета,
можа восень, можа дождж.
Я не змог убачыць гэта,
бо мне плакаць давялось...
Бацьку забірала восень,
нават ліпень не сумеў,
зберагчы яго на трохі,
мусіць проста не паспеў.
Бацьку забіраў марудны,
чорны, ліпкі дождж.
Кроплямі сцягаў атрутнымі,
рэзаў сэрца, быццам нож.
Я не мог яго вярнуць,
у жыццевую раллю,
бо не можна павярнуць
смерць, і неба, і зямлю.



Кранулі

Кранулі душу,Алесь.Разхвалявалася.Добры верш,хоць і такі самотны.З цяплом і павагай.

Дзякуй. Прыйшлося перажыць

Дзякуй. Прыйшлося перажыць такія падзеі ў жыцці. Хоць і даўно было, але ўспаміны свежыя, быццам учора было.