Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бег да яе, думаў няспынна...

Сярэдняя: 4.6 (11 галасоў)

Бег да яе, думаў няспынна:
Каб хоць свой гонар не згубiць,
Бо будзе брыдка прад жанчынай,
Што яна просiць – не зрабiць!

Сустрэла, кажа мне: «Нарэшце…
Калi прыйшоў, дык не дрыжы,
Падсунься, каб хапiла месца…
Расслабся, ты ж не на крыжы!

Маўчы, не трэба, каб пачулi,
Што буду я рабiць з табой.
I ведай, тут табе не гулi.
Не меньш гадзiны будзеш мой».

У мяне зсiнелi раптам губы,
Ад слоў яе скрывiўся рот.
Заляскаталi дробна зубы,
Я зразумеў – папаўся кот.

А потым… Што яна рабiлa…
Круцiўся, быццам той мянтуз.
Яна мяне ўсё хвалiла
Крышку яшчэ… мужчынай будзь!

Назад iшоў – дрыжалi ногi.
Быў мокрым, мяккiм, быццам квач,
Як добра, што зубоў не многа
Лячыла мне жанчына-урач.



Верш - супер!!! Цікава і

Верш - супер!!! Цікава і тонка ўсё заўважана. І галоўнае, кожны прачытае і скажа, гэта ж пра мяне!!

Люблю такі гумар, цудоўна!

Люблю такі гумар, цудоўна!

Аляксея Пятровіча не проста

Аляксея Пятровіча не проста ведаю - мы з ім сябруем на хвалі творчасці. Цудоўны чалавек і добры творца. Жадаю Вам, сябра, творчага натхнення, плёну і дабра!