Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"Бела Зямля"

Сярэдняя: 4.5 (57 галасоў)

Сонечны дзень за шыбай тваёй.
Ты чалавек з вялікай сям'ёй.
Сцюжа пакіне родны твой край -
Ты толькі чакай, ты толькі чакай.

Усе супярэчнасці, доўгі прыгнёт.
Увесь наш прыціснуты, хісткі народ.
Талент спрадвечны, які тут жыве -
Узыйдзе на гару, агонь развядзе.

І ён заблішчыць сярод Бела дня.
Сцягам Чырвоным на "Бела Зямля".
Агонь не пагасне - ён будзе гарэць.
Ярчэй кожны момант і "Душы Нам грэць".

"Гэй! Беларусы!" - пачне ён крычаць.
"Усе да мяне! Больш не трэба маўчаць!"
Музыкі зайграюць, на сцэну ўзыйдуць.
Іх творчасць ужо ад людзей не крадуць.

Прыедуць к агню людзі з іншых краін.
Што тут не былі шмат гадоў і гадзін.
Успомняць свой талент, што калісь загубілі.
Успомняць, як цяжка за "межамі жылі".

А на вуліцы сонейка яркае ззяе.
І ветрык лагодны пяшчотна гуляе.
Птушкі ў небе спяваюць вясне.
Усё так цудоўна, як быццам у сне.

Знойдзе Краіна сваю прыгажосць.
І Беларус больш не будзе ў Ёй госць.
Цярпліваю працай і воляй сваёй.
Даб'ецца ўсяго і мінуе "застой".

Карэнная нацыя і родная мова.
Вось план развіцця - вось Усім пастанова.
Нічога другога, каб быць БЕЛАРУСАМ.
ДАСТАЛА жыццё ў пятлі пад прымусам.

Усе доўга цягнулі "Кабылу" за хвост.
Яна ўжо старая - не цягне свой "Пост".
Заменаю ёй былі ўсе "Кані".
Аднак сапсавалісь у калгаснай раллі.

Вялікія людзі на нашай Зямлі.
Пад старасць сваю са "сцэны" сышлі.
Творчасць ад іх застанецца хоць.
Трэба ўжо - "Хлопец" - хопіць, СЫХОДЗЬ.

31.03.2011



Вельмі прыгожы верш! Цікава,

Вельмі прыгожы верш! Цікава, што яшчэ засталіся людзі, якія шануюць Родную Мову і цікавяцца Роднаю Беларуссю!

У беларускай мове няма

У беларускай мове няма скарочаных прыметнікаў, таму раю змяніць назву і павыпраўляць памылкі ў тэксце.

Здараецца такое,калі родную

Здараецца такое,калі родную мову вывучаць па "назвам" на беларускіх таварах,напрыклад - "Бела-Кола"...

У беларускай мове няма

У беларускай мове няма скарочаных прыметнікаў, таму раю змяніць назву і павыпраўляць памылкі ў тэксце.

У беларускай мове няма

У беларускай мове няма скарочаных прыметнікаў, таму раю змяніць назву і павыпраўляць памылкі ў тэксце.

фигня

фигня

Гэта ты "фігня"

Гэта ты "фігня"