Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларусь!

Сярэдняя: 4.9 (21 голас)

1
Беларусь!.. Мая Радзіма!
Край рамонкавага мора!
Васільковых успамінаў,
З пахам матчыным чабора.
2
Распусцілася, як кветка,
Распляла льняныя косы
Неабсяжнасцю палеткаў,
Даляглядамі пакосаў...
3
Многа зведала ты бедаў
У час вайны і ліхалецця,
Але ж той, хто іх не зведаў
Не шануе мір на свеце…
4
Перанесла ўсё цярпліва,
Адстаяла незалежнасць!
І квітнееш, ўсім на дзіва!
Як вясенняя цярэшня…
5
Крылы Белае Бусліхі…
Ад Расеі і да Польшчы
Захінаюць твар ад ліха
І ад роспачы на плошчах.
4
Наймалодшая сястрыца!
Са славян ўсходніх родам.
Табой могуць ганарыцца
Ўсе братэрскія народы…
5
З мілавіднаю ўсмішкай
Сінявокая дзяўчына!
Ты ідеш сваёю сцежкай,
Мая родная Айчына…



Стихотворение очень

Стихотворение очень патриотическое. Красивое сравнение, надо очень любить свою Родину,чтобы давать такие эпитеты. Молодец Людмила.

Радзіму нельга не

Радзіму нельга не любіць..Дзякую!

Шчыра дзякую за такія

Шчыра дзякую за такія цудоўныя вершы! Жадаю поспехаў і творчага натхнення!!!

Вялікі Вам дзякуй за водгук,

Вялікі Вам дзякуй за водгук, за пажаданне і за тое, што чытаеце…
Святла і Цеплыні Вам!

Вельмі прыемна бачыць, што

Вельмі прыемна бачыць, што наша мова не згніе... Жыве Беларусь! Thank you very much!

Вельмі ўдзячна Вам, Яўгеній,

Вельмі ўдзячна Вам, Яўгеній, за водгук... Добра, калі ў чалавека такі настрой, значыць і шчасце ёсць…І Беларусь Жыве...