Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларусь

Сярэдняя: 3.5 (8 галасоў)

Я ведаю пра невялікую краіну
Дзесьці на ўсходзе Еўропы.
Невялікая краіна, як і мая,
Але там жывуць людзі з вялікім сэрцам.
Без страху, i калі надзеі няма,
Праз вoйны і мір, зімой і летам.

Гэтая краіна зaвецца Беларусь.
Гэта зямля шырокіх зялёных лугoў,
Зямля свежай ранішняй расы,
Што абмывае кветкі і зіхаціць на кустах.
Гэта зямля рэк, азёр і балот,
Вечна зялёных хваёвых лясоў,
Пяшчотных бяроз і магутных дубоў.
Гэта зямля птушак і ды песень,
Што звіняць і ўвесну і ўвосень,
Калі нараджаецца праўдзівая любоў.
Гэта зямля каштоўных работнікаў,
Вялікіх герояў і крывавых бітваў,
Гэта зямля нашых братоў.

Браты беларусы - мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі.
Вякамі баранілі тое, што любяць:
Радзіму, сям'ю i родны парог.
Не баяліся страшных ран,
Не баяліся болю ці смерці.
З любоўю ў грудзях, і з песняй на вуснах,
Яны не ведалі, што гэта - страх.
І сёння, яны верныя сябры,
Верныя браты, і руплівыя работнікі -
Што жывуць ў напружанай працы,
Сумленнымі і справядлівымі,
Людзі, сярод якiх ёсць любоў.

Я ведаю пра невялікую краіну
Дзесьці на ўсходзе Еўропы.
Гэта зямля птушак, лясоў і лугоў,
Гэта зямля прыгожых зялёных палёў,
Працавітых людзей, надзеі, свабоды -
Беларусь - зямля нашых братоў.