Беларускія далягляды,
Мне за цеплыя моры мілей,
Шэрых хмараў і рэчак блакітных
Не знайсці анідзе прыгажэй..
Маё сэрца Радзіме аддана -
Таямнічых балот старане,
Дзе блакітныя рэчкі вякамі,
Так імкліва бягуць па зямле...
Дзе дубы ў лясах неабсяжных,
Свой журботны напеў мне пяюць,
І крынічкі ў палетках янтарных
Быццам стужкі кудысьці лятуць...
Марына Ількевіч
Нескладуха. А вас рыфме ніхто
Нескладуха. А вас рыфме ніхто не вучыў? Але гэтаму не навучыш, колі гэтага ні даў бог.
Гайдукевич
Уладзімір, а пра белыя вершы
Уладзімір, а пра белыя вершы вы што-небудзь чулі? Перш чым аўтараў крытыкаваць вы б самі троху падвучыліся вершатворчай грамаце!
дзякуй за падтрымку))
дзякуй за падтрымку))
не слухайце Гайдукеіча, добры
не слухайце Гайдукеіча, добры верш... За адно пачытайце яго гэдак званыя "вершы")
ты маеш розум? няўжо не
ты маеш розум? няўжо не разумееш, што гэта верлібр? для таго каб так пісаць рэфма не патрэбна, але гэта ўсё роўна складана. Напісаць любовь-морковь ці святло- цяпло кожны можа