Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларус

Яшчэ не ацэнена

Краіна ніў і белых хмараў,
Блакітных рэчак і азёр,
Крамяных восеньскіх туманаў
І срэбразорных вечароў,
Маёй калыскаю ты стала,
Заўжды была паўсюль са мной,
Пяшчотным ветрыкам люляла
Спявала пошумам дубоў..
Твой дзіўны водар я адчула
З глытком паветра немаўлем,
І колькі б часу не мінула,
Жытнёвых помню пах палёў..
Са мной у сэрцы назаўседы
Ты будзеш побач, Беларусь,
Дзе б ні была я, аніколі
Сваёй Радзімы не зракусь...