Беларусь
Ты пяшчотная і магутная,
І святая ты, і пакутная,
Баявая і працавітая,
Жыта коласам спавітая.
Ты і гордая, ты і мілая,
Ты і сумная, і шчаслівая.
Ты прасторная, урачыстая,
Песняй звонкай галасістая.
Ты і ціхая, і шумлівая,
Ты гаючая і цярплівая,
Ты і гнеўная, і лагодная,
Для сяброў заўсёды родная.
Ты і шчодрая, і прыветная,
Ты ўтульная, запаветная.
Ты спагадная, гаманлівая,
Толькі ў горы ты маўклівая.
Ты і здольная, і дбайная,
Ты ўтульная, ураджайная,
Сарамлівая і бурлівая,
Ты чароўная і руплівая.
Ты дзівосная, непаўторная,
Ты свабодная, непакорная.
Ты адкрытая і гасцінная,
Непарушная ты і мірная.
Сінявокая Беларусь!