Захапляе-заварожвае
З ззяннем рэк, азёр зямля…
Ах, якая ты прыгожая,
Беларусь мая!
Тут палякі і ўкраінцы,
Для яўрэяў ты свая…
Ах, якая ты гасцінная,
Беларусь мая!
Дыхту ўсім давала ворагам —
Зблізку лезлі ці здаля…
Ты адвеку непакорная,
Беларусь мая!
Ў небе — песня жураўліная,
Весь я поўны пачуцця…
Ты да болю сэрцу мілая,
Беларусь мая!
У бары зязюляй казана
Доля светлая твая…
Пра цябе шмат песен складзена,
Хай гучыць яшчэ й мая!
снежань, 2011 г.
цудоўны верш
цудоўны верш
Верш як верш. Чалавек
Верш як верш. Чалавек замілаваны сваёй Радзімай, у тым ліку і яе гасціннасцю. Замест таго, каб крытыкаваць - пішыце свае. Няма рабалепства. Ёсць талерантнасць і гістарычная рэальнасць - наянальнасцей у краіне шмат. Верш складзены проста, але шчыра. У кожным чатырохраткоўі - элементы раскрыцця тэмы і підсумаванне "Беларусь мая". Аўтар жывё у такой Беларусі. А многія з вас у іншай - злой і нацыяналістычнай (што не вельмі падобна да беларусаў). Поспехаў усім - любіце не толькі сваю краіну, але і людзей, якія ў ёй жывуць.
мне нравится
мне нравится
Мне вельми спадабалася !!!
Мне вельми спадабалася !!!
прыгожае
прыгожае
Набор збітых клішэ тыпу "о
Набор збітых клішэ тыпу "о любви немало песен сложено"
І зязюлька ў бел. фальклоры падлічвае гады да смерці, колькі яшчэ засталося чалавеку жыць. Так што вобраз -зусім не да месца.
"паэту" Піліпчыку рана хаваць Беларусь.
Цудоўна
Цудоўна
З ззяннем - пазбягайце такіх
З ззяннем - пазбягайце такіх злучэнняў, лепеш замяніць на іншае;
Тут палякі і ўкраінцы, Для яўрэяў ты свая… - беларусы за імі некуды зніклі.
казана-складзена - рыфма гучыць немілагучна.
Увогуле, верш досыць банальны, хоць і шчыры. Ёсць над чым працаваць.
Цудоўна!!!
Цудоўна!!!
Ва ўсёй "красе" раскрываецца
Ва ўсёй "красе" раскрываецца ТУТачкі ідэялогія "літкрытыцы ад шурыка" - Радзімы няма
- ёсць Інтэрнацыянал разнамоўных халопаў,што так кахае шурык.
Якая паэзія? Дзе,хто з вас,людцы, вы тут яе,паэзію,знойдзеце!
Жыццё, ад дзяцінцтва да старасці – сутнасць.Куточкі Радзімы у сэрца кладуцца…
Там, дзесьці – рачушка павольна пятляе.ПадАлей, над пушчай,ветрык гуляе.
Там - выйдзе да вёскі гарбаты сахаты.Тут, птушкі ў зацішшы,смакуюць ля хаты
нязнятыя вішні.
Там, смагу ўцярэбіць струменьчык крынічкі.Тут матчыным хлебам пацягне, так звычна…
Усё гэта ўкласці у сэрца патрэбна.Няма большай сьвятасці у сьвеце пад небам.
Бо, гэта – Радзіма.Твой Край для Жыцця,дзе маці цябе для яго нарадзіла,
і сутнасць у гэтым – твайго Быція.
…цудоўны Край… Ты мной кахАны!Пануе над табою пОгань…
Над лЮдам – здзекі ды падмАны… Зямля,Пакінутая Богам…
Поўны ідыятызм і лізанне....,
Поўны ідыятызм і лізанне...., а не мастацтва. Гэта ўзор "твора" РАБА, а не ГАСПАДАРА сваёй зямлі. У хуткім часе -скупленая і разграбленая чужынцамі- стане Беларусь не сваёй для саміх жа беларусаў.
Я нiчога не ведаю! Мне гэты
Я нiчога не ведаю!
Мне гэты твор вельмi дапамог з выкананнем Дамашняга задання!
Паглядзiце што у мяне зрабiлася!
Мой родны кут,як ты мне мiлы!
У небе-песня жураулiная,
Весь я поуны пачуцця...
Ты да болю сэрцу мiлая,
БЕЛАРУСЬ МАЯ!
Гаспадар не шляецца па
Гаспадар не шляецца па чужыне.
Так, чытайце пра гаспадароў
Так, чытайце пра гаспадароў Беларусі:
"Всебелорусский палач Борис Берман"
Тыповае эмігранцкае
Тыповае эмігранцкае віжджанне... А мы жывём і ў вус не дуем...
Яна ўжо скупленая
Яна ўжо скупленая
Так, скупленая: "Тут палякі і
Так, скупленая:
"Тут палякі і ўкраінцы,
Для яўрэяў ты свая…
Ах, якая ты гасцінная,
Беларусь мая!"
Больш няма чаго дадаць да рабапаклонніцтва.
Ой, як у Вас рытм падкачащ!..
Ой, як у Вас рытм падкачащ!..