Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларусь - наша матачка

Сярэдняя: 4.9 (108 галасоў)

Беларусь, мая матачка,
хоць бы ты ўцалела,
хмары зноў над табой,
людзі тут ашалелі —
ў перакрэсці прыцэлаў,
ў скрыжаванні шляхоў...
Беларусь — мая долечка,
нарадзіўся я Тут,
быў Радзімай успоены
дзеля працы, спакою...
і кахаў я свой Кут...
Беларусь, я — твой дзетачка,
хутка мне на пагост,
шчасця дай хоць падлетачкам...
і не тое, што брэша нам
пан — пляшывы прахвост...
Беларусь, мая любая,
ты Адна ў мяне...
То з Усходу, то з Захаду
хмары пруць на цябе...
Беларусь — маці стомлена,
ты — адзіна на ўсіх...
твой народ — заняволены,
і халопскі прыціх...
Беларусь мая любая,
без цябе нас няма,
бо — ты нас парадзіла,
а таму і — Радзіма,
а таму і — МА-МА...
Беларусь — наша хатачка,
любы Кут — не калгас...
мары шчэ не растрачаны,
веры свет не загас...
не пакінем мы матачку...
не пакінь і ты нас...



Гэты верш мне спадабауся и

Гэты верш мне спадабауся и сваёй милагучнасцю, и зместам. Я вырасла у беларускай вёсцы и мне добра вядомы и яе радасци, и яе горасци.Хоць зараз жыву у Минску, але не губляю сувязи з вёскай.

Дзякую... Алег Буйніцкі...

Дзякую... Алег Буйніцкі...