Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларусь ты мая!

Сярэдняя: 4.3 (8 галасоў)

Беларусь ты мая!
Брыганціна пад ветразем воблачным…
Будзіць спеў салаўя
Тваіх ніў і палеткаў красу.
Беларусь ты мая!
Песня сэрца ў промені сонечным.
Твой знаёмы матыў я праз лёс свой
З гадамі нясу.

Беларусь ты мая!
Шыр прастораў, азеры і рэчачкі…
Пах мядовых садоў
І святлістага неба блакіт.
Беларусь ты мая!
У цемры веры нязгасныя свечачкі,
Сум сівых туманоў
Аб красе прыбярэжных ракіт.

Беларусь ты мая!
Прыгажуня з вачамі блакітнымі!
У душы назаўжды,
Твой ахоўны і родны пагляд.
Беларусь ты мая!
Благасць думак матулі з малітвамі,
І няма больш зямлі,
Што так цягне вярнуцца назад.

Беларусь ты мая!
Смак дзяцінства, юнацтва і сталасці…
Грай птушыны ў гаях,
І таполевы пух ля дарог…
Беларусь ты мая!
Я з табою і ў болі, і ў радасці.
Ты прысяга на вернасць - абавязак, і права, і доўг…
Ты прытулак святла, дзе жыве і ўсміхаецца Бог!

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2020
Свидетельство о публикации №120081105652