З першым, лагодным
        матуліным словам,
з цяплом і пяшчотай
            мазолістых рук,
з зыркім, жаданым
     сонцам вясновым,
з песняй,
      што ў высі
         выводзіць жаўрук,
з гоманам родных
          палёў і разлогаў,
з плёскатам ціхім
            сінеючых рэк —
ты ў маё сэрца
     ўвайшла назаўсёды
любай
    і самай
        найлепшай  навек!
 
        	
Здавалася б, нічога
Здавалася б, нічога надзвычайнага, даўно й няраз ужо выказанае й перавыказанае, але зноў жа, але вельмі, вельмі й вельмі добра!..Гэта -- сапраўды кранае душу чалавека і выклікае сапраўдныя, шчырыя і цёплыя пачуцьці. Гэта ня проста добры верш, а варты шмат якіх іншых вершаў шмат якіх іншых (хай ня крыўдуюць!..), з дазволу сказаць, паэтаў.Вялікі дзякуй! Посьпеху! Ва ўсім! Заўсёды! З павагай -- Ваш чытач і прыхільнік: Ю.К.
Здавалася б, нічога
Здавалася б, нічога надзвычайнага, даўно й няраз ужо выказанае й перавыказанае, але зноў жа, але вельмі, вельмі й вельмі добра!..Гэта -- сапраўды кранае душу чалавека і выклікае сапраўдныя, шчырыя і цёплыя пачуцьці. Гэта ня проста добры верш, а варты шмат якіх іншых вершаў шмат якіх іншых (хай ня крыўдуюць!..), з дазволу сказаць, паэтаў.Вялікі дзякуй! Посьпеху! Ва ўсім! Заўсёды! З павагай -- Ваш чытач і прыхільнік Ю.К.
норм
норм