Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларусі.

Сярэдняя: 2.9 (7 галасоў)

Без цябе я б былінкай была і пясчынкай у моры пяску,
Без цябе б мае вусны маўчалі ў здранцвенні,
На танюткім бы лес мой вісеў валаску
І стаяла б прыніжана я на каленях.

І вятры б мяне гнулі насуперак дню,
І дажджы палівалі,не даўшы падняцца,
І была бы я долам жывому агню,
І ў полымі тым не змагла бы змагацца.

Жыватворны агонь-маіх продкаў зямля,
Што завем Беларуссю,дала нарадзіцца,
Навучыла хадзіць,а затым спакваля
Дазваляла крынічнай вадзіцы напіцца.

Ды не проста вадзіцу,усю сілу зямлі,
Мудрасць чэрпала я асцярожна рукою,
Каб у сэрца здалеку плылі караблі
І бурліла жыцце паўнаводнай ракою.

Каб збываліся мары з прыходам вясны,
Каб чакала прылет жаўруковае стаі,
І каб кожную ноч толькі бачыла сны
Я аб шчасці бацькоўскага краю.

Быццам маці,табе пакланіцца хачу
Аж да самай зямлі нізка ў пояс,
Што мне мову дала,бы ў цемры свячу,
Каб далека чуваць быў мой голас.