Дзеці славы і дзеці бяды -
Беларускія гарады.
Менеск, Вітбеск, Полацк і Рша…
Аблятае стагоддзяў іржа.
Невядомасць знікае, як сон.
Зноў стаю каля вашых акон.
Люд працуе, шуміць, месіць цеста,
Малаткамі ў кавадлы б'е…
Людзі Горада, Людзі Места,
Я люблю вас, мяшчане мае.
Ўсё было - і веліч, і слава,
Магдэбургскае права.
Гараджанкі ў прыгожых строях
Сустракалі з бітвы герояў.
Адганяючы груганоў,
Плыў над вамі покліч званоў.
Апетытна і ганарліва
З медных кубкаў лілося піва.
Прагіналі сталы прысмакі -
Сцёгны, рулькі, каўбасы, ракі…
З'еў, крычыш: "Падавай яшчэ!"
(Верш пішу, і слінка цячэ).
А мяшчаначка за сталом
Русяватым варушыць брывом.
І на шыйцы жылка дрыжыць.
Ах, панове, як хочацца жыць!
Найвыдатны верш! Вельмі
Найвыдатны верш! Вельмі вобразны,адразу кладзецца на памяць! Дзякуй Вам, пан Леанід.