(паведамленне афіцыйных даследчыкаў)
Павер у нашу праўду, люд:
ён жудасць, ён загана, бруд.
Ён мае поўсць, аскал бы ў змея,
вялізазныя кулакі
(якімі гвалт і здзекі сее),
на шчоках ходзяць жаўлакі.
Дранцвееш ад яго пагляда.
Жыўцом звярка ён з'есці рады,
таму не дзіва, што ў пачвары
заўсёдна кроў цячэ па твары.
Ён вылез напаверх, бы крот,
з якіхсьці невядомых нетраў
і на дзесяткі, сотні метраў
нясецца ад яго смурод.
Мусіць аўтар ня дужа зразумеў
Мусіць аўтар ня дужа зразумеў аб кім напісаў. Дужа пераблытаў паняцці нацыяналіста і нацыста... Чым яму так не спадабаўся беларускі нацыяналіст?
Верш-то сатырычны. У
Верш-то сатырычны. У завостраным, канцэнтраваным выглядзе я паспрабаваў паказаць стаўленне ўлады да нас, нармальных здаровых беларускіх людзей. Нацыяналістаў, але. Яна баіцца нас і як толькі не ганьбуе! Дзярмакраты, фашысты, адмарозкі... Так што верш - гэта яшчэ кветачкі.
Дык вы таксама нацыяналicт?
Дык вы таксама нацыяналicт? Ва ўладзе нацыяналicты. Вам туды, у прэзiдыюм да Лукашэнка трэба. На тыповыя цацачныя тэатры з Лябедзькамi i Мiлiнкевiчамi.
Нацыяналісты - апошнія
Нацыяналісты - апошнія абаронцы мовы, беларушчыны, самой Беларусі як тэрытарыяльна-гістарычнай з'явы. Іх мала, нацыяналістаў. Некалькі тысяч. Менавіта на іх яшчэ трымаецца Беларусь. Убяры іх - і ўтворыцца тут гнілое інтэрнацыянальнае балота. Каму ад гэтага будзе радасна? Толькі ворагам Беларусі. А такіх ёсць удосталь.
І навошта параўноўваць мяне з Лябедзькам, Мілінкевічам? Я не палітык, а сачыняльнік. Наведайце мой сайт www.lafed.by
З блытаючым паняцці
З блытаючым паняцці патрыятызма і нацыяналізма спраў не маю.
Дастаткова наслухаўся, каб канчатковыя высновы рабіць байкатуючым выданне нацыянальнай нарматыўнай базы па-беларуску, каб толькі крыўда на Расею захавалася і расла перш-наперш.
З канадцамі ды амерыканцамі свае справы абмяркоўвайце, хоць па-беларуску, хоць па-ангельску.
У Вас толькі форма звароту
У Вас толькі форма звароту патрыятычная, пан Борскі. А сэнс самы што ні на ёсць нацыска-фашыскі. Хатынь спрабавалі зрабіць і з аўтара, і з верша ягонага. Як эсэсаўцы у форме НКУС усіх запар затрыманых ільвоўскай турмы знічтажалі, замест вызвалення. Каб потым НКУС абвінаваціць прылюдна.
Не. Гэта рэцэнзент пераблытаў
Не.
Гэта рэцэнзент пераблытаў паняцце патрыёт з гноем нацыяналізму, і нямецкім скарочаным варыянтам гэтага гною - нацызмам.
Словы самі за сябе кажуць. Патрыятызм прапаведуе роўнасць усіх перад адным айцом - патрэ. Маўляў мы не горшыя за іншых. А нацыяналізм, як i нацызм заяўляе аб сваім першынстве. Маўляў мы дрэва, а астатнія лісьце часовае, гноем будзе.
Гэта калі пан Борскі хоча азнаёміцца з сапраўднай нацыяналістычнай ідэяй па форме, у мэтах асветы, у мэтах адказу замежнаму бессаромнаму нахабству.
І каб у далейшым нацыяналістычны смурод не распаўсюджваў зза ўжывання недабраякаснага імпарту, а з ім і цемнаты недапушчальнай!