Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларускай літаратуры

Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Мне заўсёды здавалася крыўдным,
Што пісьменства, падцяўшы манжэт,
Не ў маіх, а ў чужых краявідах
Нараджала цікавы сюжэт;

Што ў Ламанчы Алонса Кехана
Нападаў на пагардлівы млын,
А не віленскі войт закаханы
На каняке растоптваў палын;

Што ў гушчэчы Бірнамскага лесу
Ваявалі за трон каралі
Той парой, калі нашу пратэсу
Ў гнаявы рэалізм звялі;

Што ў той час, калі Пантагруэлі
Аб’язджалі з Панургамі свет,
Тут паўсонна рыпелі арэлі,
Ды нікчэм’ям квітнеў пустацвет.

Мне здавалася крыўдным і шэрым,
Калі, шчыльна забіўшы акно,
Мы не ўдалеч плылі з Гуліверам,
А тутэйшае мялі лайно;

Калі жарыў бязлітасны ліпень,
Пасярод заліўных лугавін
Не па Нёмну, а па Місісіпі
Плыў з прыгонным халопам Гек Фін.

А калі нехта рваўся на волю,
Каб пакінуць сапсуты шацёр,
То насустрач змяіўся з падполля
Філістэр, нібыта саліцёр,

Упіраўшы ў праход аскабалак,
Запускаўшы ў сярэдзіну дым.
I сядзім мы ў сваім Азкабане –
Бы Мікіта Знасілаў сядзім,

Пазіраючы скрозь барыкаду,
Як па вулцы нясецца ландо…
Сыпле вея вішнёвага саду
Ў раскіданае наша гняздо.