Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларуская песня песень

Сярэдняя: 5 (11 галасоў)

БЕЛАРУСКАЯ ПЕСНЯ ПЕСЕНЬ
(вельмi вольны пераклад)

О, пацалуйце ж мяне, меданосныя вусны,
Што саладзей за ружовы пялёстак шыпшыны,
I зазiрнiце мне ў грудзi праменям спакусным
Вочы адценняў марошкавых, нiбы бурштыны!
Я раскажу пра каханне душы палудзённай,
Што пакрывалам нас хутае ў казачным лесе,
На лукавiне каля ручаiны сцюдзёнай
Сэрцу прытомленаму шапацiць песню песень.

Белых лiлей абалонкi ля зрэнак бялее,
Зрэнкi алейнага колеру клiчуць вяселле,
Болей у лiпеньскiм пекле Вiлея мялее,
Млее апалавай кропляй на глеевых мелях.
З лiсця сапрэлага цыркаюць трэлi ляляка,
Вiльгаццю я акраплю тваё цела з крапiльнi,
Сокам салодкiм атручу з глiнянага гляка,
Каб мне зайздросцiлi слаўныя волаты Вiльнi.

Трапiў стрыножаны тур у драпежныя нетры,
Сэрца прастрэльвае вострае церне кастрыцы.
Зарасткi трысця трапешчуць, як ветразь, ад ветру –
Стронга сустрэчы са скрытным турпанам баiцца.
Турыху стройную страцiць – страшэнная пастка!
Спрытна стрыжы востракрылыя стрэляць з застрэшшаў
Па-над прасторай люстэркавай возера Мястра.
Тура i турыху стрэнуць Астрына i Стрэшын.

Мужа i жонку пад крыжам звянчае Каложа,
Нiбы вужамi, гужамi мажлiвымi звяжа.
З жонкай пад жарам Стажараў узляжам на ложак,
Дзе Белавежа, як стораж, пiльнуе Яцвяжжа.
Жнец на iржышчы жыцця жне жытнёвае збожжа,
Кружацца жорны, зжыраючы кожны пажытак…
Божухна жорсткi, жахлiвы дажынкавы Божа,
Хай жа жыве векавечна мая Суламiта!



Шаноўны Глеб! Вашы творы —

Шаноўны Глеб! Вашы творы — усе! — проста штосьці неверагоднае! Нічога падобнага ніколі не даводзілася чытаць! Тэматыка, стыль, багацейшая мова каларытная, настрой, вобразы — спрэс дзіва дзіўнае!

Lazzaro