да 130-годдзя
з Дня Народзінаў Янкі Купалы
…і ахрышчаным тваёй рукой – прадцечы –
ў хвалях роднай мовы пакаленням
вера ў немінучасць абуджэння
ўскрыллямі крыжа разгорне плечы…
З Беларуссю ў пекла і ў Нябёсы!
З Беларуссю згінуць і ўваскрэснуць!
Кайданы нявер’я, страху трэснуць –
вучні аддадуць Радзіме лёсы.
І калі алтар ліфастратона
хоць адзін апостал не пакіне,
голас адзінокага ў пустыні
адгукнецца вуснамі мільёнаў!