"Паэт Расіі болей, чым паэт..."
Паэт на Беларусі двойчы болей!
Бо наша слова мае свой хрыбет,
Хрыбет нязломны: не прыгнуць ніколі!
Паэт Расіі славу адшукаў,
А беларускі талент ззяў з-за кратаў,
Маліў ён Бога, волю ён гукаў...
Такіх, як ён, у нас было багата.
Свядомасць выбівалі сотні год,
Нажаль, ва многім дасягнулі мэты,
Але не знік са свету наш народ,
Бо пабуджалі гонар наш паэты.
Яны прайшлі скрозь цемру і агонь,
Няслі нашчадкам залатыя словы,
Прайшлі скрозь наш народны страшны сон
І захавалі родную нам мову...
"Паэт Расіі болей, чым паэт..."
Паэт на Беларусі двойчы болей!
Старонкі забароненых газет
Няслі ў душу народа словы волі,
Што абудзілі колісь Беларусь,
Вялі яе да беларускай мэты,
Дапамагалі скінуць ўвесь прымус
Народу слову нашага паэта...
Дзякуй! Добра пішаш! (пачытай
Дзякуй! Добра пішаш! (пачытай маё "Жывы Паэт нікому не патрэбны".
Алег Буйніцкі.