Вашы босыя ножкі
топчуць жвір і травіцу,
на віхры, як на рожкі,
жоўты промень садзіцца.
Найсціплейшыя вочы
ў хлапчукоў з Беларусі,
да работы ахвочых
і спагадных у скрусе...
Мне з маленства вядома,
як вы, хлопцы, каналі,
як у лесе і дома
вас пяском засыпалі...
Беларусь галасіла,
і пыталі дарожкі:
— Што ж вас гэтак скасіла,
дзе вы, босыя ножкі?
Працяла душу.
Працяла душу.