Белая – значыць святая
Мая старажытная Русь.
І купальскім агнём расцвітае
Тваёй долі нябесны абрус.
Паміж Польшчаю і Расеяй -
Між туманаў, лясоў і балот -
Зорнаю светлай лілеяй,
Цеплынёю вясновых цнот
Узышла ты ў красе і славе,
Песня гордая ўсіх славян.
У любові, каханні і праві
Твой бярозавы белы стан.
І ламалі цябе, і секлі
Браты й ворагі сотні год.
Ты ж разбіла цямнотаў пекла-
Зберагла наш вялікі род.
Хто ступаў на зямлю святую
Крываваю чорнай нагой –
Скошанай дзікай травою
Ўсе ляглі у зямлю на гной.
Бо над намі ў нябёсах зорных –
Род наш - светлы наш бацька Бог –
Беражэ нас ад погані чорнай.
Як заўсёды ад смерці бярог.
Бо у сэрцах сваіх мы носім
Не цямноты – вясновы квет.
І пакуль у святле мы ходзім –
Не спазнаюць унукі бед.
Белая – значыць святая
Мая сонцакрылая Русь.
Хай жа вечна
Купальскім агнём расцвітае
Тваёй долі нябесны абрус.
Вельмі не стае вас на
Вельмі не стае вас на Радзіме! Вяртайцеся ўжо чутчэй з чэхіяў сваіх у родную краіну, у родную вёску, каб пабачыць усю тую прыгажосць, у якой мы жывем, і пра якую вы так яскрава пішаце з-за мяжы. Чакаем усёй Гарадзеншчынай і асабіста літаратурнай групоўкай "Буслы Ра"!
Прекрасные стихи! Полесский
Прекрасные стихи! Полесский гений!