Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Белая воля

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Мы шчыльнымі выйдзем радамі,
Як продак-ліцьвін нам казаў.
Штандарт бел-чырвоны зноў з намі,
Нам волю ніхто не зьвязаў.

Нялёгка пакрыўдзіць лицьвіна,
Але ж адбылося такое.
ізноў падымаем штандарты,
ідзем рыхтавацца да бою.

ізноў запалаюць пажары,
Мы б'емся за бацькаву кроў.
А ў сэрцы, няспынным цяжарам,
Гарыць да Радзімы любоў.

Пакуль на зямлі нашай вораг,
Да спакою я не імкнуся.
і я назаву Ўсю краіну,
Радзіму маю - Чорнаруссю.

Пакуль жа палаюць пажары,
Мы чорныя будзем, як дым.
Да чорнага бруд не прыстане,
Здабудзем мы волю ўсім.

А толькі мы волю здабудзем,
Падымецца белы наш сцяг.
Над нашай краінай уздымецца
Сьвітанак новага дня.

і вось, тады зноЎ апынемся,
Мы белымі, быццам мы снег.
Тады станем мы Беларуссю,
і будзем такімі спрадвек.