Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кіра Хорт

Сярэдняя: 3.2 (5 галасоў)

Па законах мастацтва паэт вінен быць хворы псіхічна,
Каб не саромеючыся сьмяяцца па-ідыёцку
Зь таго, што звычайна падаецца шмат больш чым ляґічным
І таемна страсаць зь вачэй адзіную слёзку.

Па законах мастацтва, паэт вінен быць бедным,
Бо да багатых адразу ж ставяцца падазрона.
Таксама патрэбна быць і жорсткім, і пекным,
Галоўнае тут - не быць белай варонай.

Па законах мастацтва, паэту патрэбна шукаць падарожжаў.
Асабліва на свой найцудоўнейшы зад.
І выкручвацца самому, у гэтым стварэньні бязьмежжа,
Нібы ў вайну аднаму зь салдат.

Па законах мастацтва, паэт вінен пісаць пра палітыку,
Бо гэта адзіны анекдот, які можна расказваць вечна.
Яшчэ наўрад ці хто возьме адказнасьць за крытыку,
Бо патрапіць можна і пад артыкул, канешне.

Па законах мастацтва, паэт вінен быць... проста паэтам.
Каб сабой узмацняць усесусьветны катарсіс.
Пляваць як сьпявае: пяшчотна, зь імпэтам.
Законы мастацтва. Усё. Lege artіs*.

*) Lege artіs - па законах мастацтва (лат.)



Сярэдняя: 3.8 (5 галасоў)

Чырвоная ружа на белым снезе,
Ляжыць, памірае, нібы ў палоне.
Як бела-чырвоны штандарт баявы,
Як бела-чырвоны сімвал Пагоні.

Навошта нам меч? Нам падыйдзе серп, молат.
Навошта штандарт маіх продкаў-дзядоў?
Зямлю мы прадалі за бога-чужынца.
Прадалі сваіх мы сапраўдных Багоў.

Чаго ты забыўся, Крывіч-Палачанін?
Або не з сыноў ты сапраўдных Славян?
Ці мабыць прадаў ты свабоду за грошы?
Ці роднае поле захопіў бур'ян?

Падыміся з каленаў, сын Беларусі,
Падыміся, акінь вокам родны прастор.
Ды пачуй у руцэ сапраўднае сілы,
Пакажы ты ўсім, што нарэце гатоў.