Белая яблыня грому
Чорных cадоў ліхалецця.
Яблык яе нікому
Не пажадаю на свеце.
Голая яблыня грому
Жахам жагнала прысмерк.
Пэўна, што д’яблу самому
Помніцца горкі прысмак.
Светлая яблыня грому
З салаўінае усяночнай.
Ласкавага яблыка стому
Я надкусіў аднойчы.
Ціхая яблыня грому,
Першага мілага гневу.
Позірку маладому
Праглася бачыць Еву.
Добрая яблыня грому,
Радасцю поўні наўколле!
Хай жа ня будзе злому
Голлю твайму ніколі.
Белая яблыня грому,
Клопатам, гаманою
І на апошнюю строму
Светла ўзыдзі са мною.
Гэты верш - шэдэўр. Лічу яго
Гэты верш - шэдэўр. Лічу яго адным з лепшых у Барадуліна!
Боблей не хочацца чытаць, бо
Боблей не хочацца чытаць, бо далека ни Янка Купала.
Ведаеце, Уладзiмiр
Ведаеце, Уладзiмiр Максiмавiч. Вы, нарэшце, здаецца мне не Янкай Купалай будзеце, каб крытыкаваць гэты верш. Лепей, хавайцеся у бульбу, шаноуны.
Моцны верш. Дзякую.
Моцны верш.
Дзякую.
Цудоўнейшы верш!!! Ён
Цудоўнейшы верш!!! Ён пакладзены на музыку, дарэчы. Песня так і называецца "Белая яблыня грому", спаўняе Лявон Вольскі. Вельмі прыгожая песня, майстэрства мастака слова Барадуліна, зліўшыся з майстэрствам спевака Лявона, спарадзіла геніяльны па сутнасці твор..Сёння ўвесь дзень слухаю гэту песню і захапляюся!..
Вельмі цікавы верш
Вельмі цікавы верш