Заманлівая далячынь вяршыняў недалёкіх гораў
Блакітнацелых у зялёнай футры з белым капялюшам
Узброеная спевам ветру па-над ціхім ф’ёрдам
Спакусіць не аднойчы на цябе забыцца назаўсёды
Салодкажарсны паx шыпшыны ў мястэчку,
Што з пакон дзён завецца “Горад ружаў”,
Распалымялі водары маліны і духмяных смолаў.
Дурманіць галаву,бянтэжыць сэрца,распранае душу...
А памятаеш, як у светлыя імгненні майго маленства
Спявала ты мне казачныя сны пра непарушнасць
Сваіх пачуццяў да дзяцей світанку існавання
Шапотам жыта ў міжазёрры прамяніста-залатога?
Забылася, дурніца, збочыла са шляху, пра які мы
З табою мроілі пад знічкамі яскравымі спрадвеку,
Глядзіш ад абуджэння ў бок, дзе сонца ўзыходзіць
А я не там,павер - ніколі тамашняю лялькаю не буду
Ты ведаеш,яна амаль як ты – даверлівасць і цнота
Ёй уласцівыя не менш, але пры гэтым, упэўненасць,
Халоднасць і рашучасць,зрабілі непакорлівай,жаданай
Стрымацца з кожнай хвіляю,здаецца,ўсё больш пакутна
Прашу,надай надзею, на імгненне звярні вачэй бяздонне
Блакітнаю крыніцаю-слязою, што Нёман плыняю прыносіць
Туды, дзе ад цябе штодзень хаваецца свяціла
Плюнь у твар путане брыдкай ў абліччы медзвядзёвым!