Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Белы храм

Сярэдняя: 4.6 (10 галасоў)
         Польскаму ксяндзу і паэту, майму сябру
         Юзэфу Дзяконьскаму, які вывучыў беларускую мову і вёў службы ў мазырскім касцёле
         па-беларуску, і па-беларуску піша вершы

У мазырскай Даліне Анёлаў,
Дзе Прыпяць, нібыта сляза,
Узняў нескароную голаў
Белы храм з-пад няверы ляза.

Так распяты Хрыстос уваскрэснуў
У зняверанай кожнай душы.
І парой ясназораю ўвесну
Пакаянне прыйшло на крыжы.

Разгавейся ж,душа,у прычасці.
Час апостальскай веры настаў.
Спазнавай найвялікшае шчасце,
Прымаючы шчыра Хрыста.

У маленні маім ружанцовым
Можа, крыху суцешыцца боль
Занядбанай, замучанай мовы,
Што у храме знаходзіць спатоль.

Уваскрэслае Божае слова
Хай ажывіць Палесся душу.
Зберажэ Беларусь у вянку палыновым-
Аднаго у малітвах прашу.