Белы птах робiць плаўныя ўзмахi
i губляе свой пух на зямлю.
Пух лажыцца – на поплаў, на дахi,
Белы пух у далонi лаўлю.
Узлятаю за iм пад аблокi,
Быццам першыя крокi раблю...
Сквапна п’ю далягляд сiнявокi,
Вусны шэпчуць мiжволi: “Люблю!..”
Хай жа згiнуць i войны, i жахi,
Дай спакою нам, Божа, малю...
Белы птах робiць плаўныя ўзмахi
i губляе свой пух на зямлю.
Дзякуй за верш. Лявон.
Дзякуй за верш.
Лявон.