Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Белы знутры

Сярэдняя: 4 (5 галасоў)

Што звычайна – тое распаўсюджана,
Я будую свет з паперы белае,
І абараняць яго прымушана
Нейдзе мае сэрца ашалелае.

Бачу не жывы, а толькі вонкавы,
Праз адно адсунуты прабеламі,
Дзе чарніла кіравала зоркамі,
А ўнутры заўседы толькі белае.

Пытаешся: “Ці можа гэтак здарыцца,
Што ажыве калісьці скамянелае,
Што дзве паловы сэрца аб’яднаюцца
І пекла некалі запоўняць спевамі?”

Што не набытае – не можа страціцца,
Памерлае – не можа нарадзіцца,
А мне ў гэтым свеце не кахаецца,
І я пайду ў белы, каб забыцца.