праязджаем варшаву.
лета. вечар.
ператварылася ў вецер
сэрца.
і дзьме.
дзесяць хвілін на вакзале.
вечар. лета.
круціцца як плянэта
сэрца
ў мяне ўнутры.
і гэта ня ком у горле,
што не сказаць і слова.
гэта так адмыслова,
гэта так напралом,
сэрца лезе праз рот
і напружвае зрок.
Не зусім ўдалы верш
Ня зусім прыемна чытаць, як сэрца лезе праз рот. Ну, аб гусце ня спрачаюцца. Яшчэ не разумею, як сэрца можа ператварыцца на вецер. Гэта якась так... няпрыродна.