Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бессмяротны полк.

Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)

Прысвячаецца загінуўшым у ВАВ і майму дзеду Чэчату Васілю Філіпавічу,
які пахаваны ў брацкай магіле ў г.Азёрску, Калінінградскай вобл.
1
Як многа вас палегла ў той вайне!
Загінулі!.. А катам не здаліся!
І ў бессмяротным маршы, па вясне
З вас кожны, як жывы, да нас з'явіўся.
2
Як многа вас, салдат без узнагарод,
Загінула за перамогу ў бойнях,
Дзяцей Радзімы! - Неўміручы род! -
Ніколі не забыць ёй вочы войнаў!
3
Як многа твараў у кветкавай рацэ -
Нашчадкі ідуць па вуліцах краіны!
І фотаздымкі ў кожнага ў руцэ -
Урыўкам з кадра жудаснай хвіліны.
4
Як многа можа памяць зберагчы
У глыбіні люцкога смутку, жалю!
А ваша кроў будзе ў нас цякчы
Праз пакаленні неразрыўнай хваляй.
5
І мы яе далей перадамо,
Як сімвал міру, знак, як эстафету,
Каб больш ніякіх ворагаў ярмо
Не задушыла войнамі планету.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2015
Свидетельство о публикации №115110310378