Благі гэты сьвет ці харошы? -
Балагосьці, харошасьці - дым;
Усё растане сьнягамі з барознаў,
Бы за морам паўднёвым сьляды.
Усяму даражэйша, мой сьвеце -
Існаваньне на гэтай зямлі,
Тое, што пры сьпякоце ці сьнезе,
Непакоіць аб родных сваіх
І той дух, што нязбытна ды пругка,
Уздымае да тое вышы,
Дзе мігцяць агняцьветныя ружы
І згараюць на нетрах душы.
-20.02.16.