Не спяшайся, прысядзь на мінутку,
Пачакае прызначаны шлях,
Я прынесла табе незабудкі,
Што назолку збірала ў палях.
Свет вялізны! Дарогі-сцяжыны
Унясуць за круты небасхіл
Маладога саколіка-сына
Ад матулі, ад родных магіл.
Маеш розум, сумленне і крылы,
Будуць светлымі ночы і дні,
Можа недзе ля Ганга ці Ніла
У блакітную далеч зірні.
Што жыццё табе наканавала?
Можа цяжкую долю ля гор?
Ды і там, ля каменняў Урала
Углядзіся ў глыбіні азёр,
У блакіт незапэцканы, чысты,
Нібы рэкі радзімы тваёй,
Там, дзе слёзы крыніцы празрыстай,
Там, дзе цёплы туман над зямлёй,
Дзе бацькоўская хата прытуліць,
Дзе антонаўка спее ў садах,
Дзе блакітныя вочы матулі
У далёкі ўглядаюцца шлях.
Час ляціць ці павольна ці хутка,
Многа ў свеце дзівос і спакус.
Хай жа гонар дадуць незабудкі
Не забыцца, што ты - беларус!
14.08.12.
(Айса)
стыль цудоўны
стыль цудоўны
Прачытала 4 каментара Ірыны -
Прачытала 4 каментара Ірыны - падумалася: ці не Ірына Хадарэнка?
не, гэта іншая Ірына :-)
не, гэта іншая Ірына :-)
Але, здаецца, Вы таксама
Але, здаецца, Вы таксама пішаце вершы?
Годны верш, дзякуй.
Годны верш, дзякуй.
Я не шукаю незабудак, і ў
Я не шукаю незабудак,
і ў краме кветкі не куплю.
Мой род ад поўдня рос так хутка,
што я забыўся дзе жыву.
Я ўлез у сад прыватны ноччу.
Свяціў люстэркавым лязом
З луны праменнем...
Вось, дакрочыў.
І гвоздзік бач,
ёсць(!)
пад вакном.
Шаноўны Франак! А што Вы
Шаноўны Франак! А што Вы жадалі сказаць у сваім вершы? Прабачце, але ўзнікае асацыяцыя-пародыя: " А ў гародзе незабудкі, а дзядзька - недзе ў Баку, я вершык напісаў так хутка, што сэнс згубмўся на шляху!.
Кветка гэта была, Айса.
Кветка гэта была, Айса. Кветка паўднёвая. Відаць атрымалася, што "южная никому не нужная".