Мой сябра з тварам самотнага блазна
прыкідваецца быццам зусім забыўся,
калі дазволіў надзеі загаснуць,
а сам за саломінку схапіўся,
калі ён ачуўся ў бяздонным свеце,
размаўляючы шолахам пра нятленнасць,
там, дзе між двума не ўзнікае трэці,
стаяў у прыцемках на каленях.
Каціліся зоркі слязьмі скупымі –
за чужымі вокнамі паўзмрок бяздонней.
Былі незнаёмцамі мы – сляпымі,
Не бачылі хто й чаго з нас годны.
Дзве бездані ззялі адзіным светам,
святлом вяртаючы бясхмарныя поўдні,
уваскрашаючы сад сухацветаў,
каб блазан жарты свае прыпомніў.