Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бо Спадар наш зацята маўчыць.

Яшчэ не ацэнена

Бо Спадар наш зацята маўчыць.

Мы, бадай, між сабой, людзі добрые,
Роўны ўсе каб кахаць ды любіць,
Але ж, дзеяй учынкі парознены,
Бо Спадар наш зацята маўчыць;

Як ідзе брат здзічэлы на брата,
Як ліецца славянская кроў
На Баўканах, што коўдра расьцятых,
Між харватам й сэрбам-братом,

Як крадзецца яно, да нас блізка,
Клін забіты вадой паліваць
Ды па-воўчы ўначы вачмі бліскае,
Да пажару каб іскры красаць.

Толькі людства зямное не статак,
На забой каб бязмоўна ійсьці,
Каб яго зноў таўчы дробным макам,
На пальчаткі, парфум, попел-пыл...

Не спачыць калі падаюць зоркі,
Ноч над стэпам за імі імчыць,
Не спачыць з непакоем трывожным,
Бо Спадар наш зацята маўчыць.

24.08.15.