Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бой

Сярэдняя: 4.5 (13 галасоў)
Ой, які прыгожы мой Цюцік, што завецца Бой, З чорнай спінкай, сівы ледзь I калматы, як мядзведзь. Поўсць ягоная, як шоўк, Зубы шчэрыць ён, як воўк, А кудлатка-галава Сапраўды, нібы у льва. Ды вы, дзетачкі, смялей! Вельмі любіць Бой дзяцей. У любы прыходзьце час, Не пакрыўдзіць цюцік вас. Белым хвосцікам махне, Рукі ветліва лізне: «Не пабруджу вас, не-не! Лапкі белыя ў мяне!.. Мушу вам яшчэ сказаць, Лапку умею падаваць!..» Вось які разумны мой Верны, шчыры цюцік Бой!Nike Sneakers