Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бойня

Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)
Уяві сабе белыя дні: Гэты сад, кляштары, камяні - Іх сагрэй нашым сонечным сэрцам І смугою сваёй ахіні. Зацьвіце над табой зьверабой, Будзе дзікі буяць і баяцца, Будзем мы па-над небам сьмяяцца І зь цяляткам ісьці на забой. Стануць крылы расьці ды расьці; Мы асьлепнем, бадай што асьлепнем - Цьмянай кветкай ці сонечным сьлепнем Дакранецца жаданьне сысьці. І мы сыдзем: зь нябёсаў - сюды, Дзе цяляты, сякеры, сады, Дзе сьляпыя ня бачаць дарогі - І ўзьлятаюць вышэй ад жуды. І мы будзем на слове трымаць - За капытца, за лапу, за руку, - Тых, хто хоча адбіцца ад бруку, Верабейкам на помніку стаць. А аднойчы заб'ецца душа - Прарасьце цераз пальцы сьпярша, Праклюецца праз нашыя вочы... Ці захоча на бойні ляжаць? Nike


Выдатны твор! Дзякуй=) "А

Выдатны твор! Дзякуй=)

"А аднойчы заб'ецца душа -
Прарасьце цераз пальцы сьпярша,
Праклюецца праз нашыя вочы...
Ці захоча на бойні ляжаць?"

Шэдэўральны вынік!