Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Божа, дай цяпла Радзіме...

Сярэдняя: 4.9 (76 галасоў)

Няма ў краіне гэтай цеплаты...
каторы год — туманы й хмары...
ну, як сярод прамозглай цемнаты
збывацца могуць нашы мары?..
калі мы — не Народ, калі — натоўп —
нам доўга яшчэ падаць
у таўкатні ды склізі...
Дзе ж Чалавек — з Народу — наш!
Які — наладзіць толк
ад нізу і да верху, ад верху і да нізу...
Хажу, вяду размовы з самым розным людам...
Ды й слухаю — чаго ж Народ наш хоча...
Збіраю крохі простых чалавечых мар,..
і кожны ж верыць — мара яго — яўю будзе...
А Пан — над марамі прастых людзей рагоча...

3 лютага 2011г.