Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Божжая Існасць.

Сярэдняя: 4.9 (8 галасоў)

Божжая Існасць.
***
Пакрыху соўгаю сябе
ў Напрамку,
які як кажуць,
вызначыў нам Бог.
А ноччу думаю,
да ранку –
чаму ж Дабру ніколі
той Бог – не дапамог…

Чаму Ён нейкі – абыякавы…
Няктар хлябае,
забаўляецца,
кровапраліццямі, са смакам…
Жыццёвымі трагедыямі бавіцца…

Напэўна брэша,
што – Усемагутны…
Што – Вечны, як і ўвесь Сусьвет…
На нашы напляваць Яму пакуты…
Ня Бог ён нам…
І нават – не сусед…

Прышэлец тут Ён,
і – Чужынец.
І не цікавіць – Чалавечча Існасць !
Ён тут – Глядач.
Смакуе, як тут Людзі гінуць…
Такая вось ад “бога” нам уся “карысць”…
*+*
6 сакавіка 2014 г.

**( соўгаю – двигаю; напрамак – направление; як кажуць – как говорят; вызначыў – определил; да ранку – до утра; ніколі – никогда; абыякавы – равнодушный; бавіцца – проводит время развлекаясь; Усемагутны – Всемогущий;
Сусьвет – Вселенная; пакуты – страдания; не цікавіць – не интересует;
Існасць – Сущность; Глядач – Зритель; Смакуе – наслаждается;
гінуць – гибнут;
уся “карысць” – вся “польза).