Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Будзе

Сярэдняя: 4.9 (9 галасоў)

Нерухомае стане рухомым,
Вельмі гучнае стане нямым
І памылкі старэйшых паўторым
І дазволім зрабіць іх усім.

Зменім ход гістарычных падзеяў,
Накіруем на правільны лад,
Апранем без прымусу адзенне,
Што жадалі насіць без загад.

Скінем камень што плечы згінае,
Падаруем свядомасць ўсім.
І кахаць будзе нас хто жадае,
І любіць будзе нас не адзін.

І без страху той вымавіць слова,
Хто калісьці быў тут нямым.
Нерухомае стане рухомым.
Адным словам – усё будзе сваім.



Хопіць, БУДЗЕ ўжо

Хопіць,

БУДЗЕ ўжо адмыслова.
Абы як засталося б хоць штосць.
Не хачу я адчуць ад каровы
Замест «му» капытамі ў косць.