Калісь маленькай вёсачкай была,
Дзе хатаў – усяго каля дзясяткаў двух.
Але ў акрузе знакамітаю слыла
З таго,што назву мела Святы Дух.
Пасля вайны стварылі тут калгас,
Назваўшы імем маршала Будзённага,
Будзёнаўкаю стала вёска у той самы час,-
Дні пацяклі далей жыцця будзённага.
Ішлі гады сваёю чарадой,
Расла і вёска,пацясніўшы лес.
І працавалі людзі у калгасе грамадой,
Яшчэ,таксама,- у мясцовай МТС.
Дзясяткі год мінулі,і змяніўся час.
Жыццё заўжды у руху – гэта дыялектыка.
І зараз СВК імя Кляцкова стаў калгас.
А МТС былая ўжо – “Аграпрамтэхніка”.
Цяпер у вёсцы не злічыць двароў,
Усіх завулкаў,вуліц - каля дваццаці.
І больш за тысячу тут сёння жыхароў
Сумленна,годна крочаць па жыцці.
І у будзёнаўцаў усё,як у людзей:
Працуюць,любяць,ладзяць дабрабыт,
Ствараюць сем’і і расцяць дзяцей,
А як каму прыходзіць пэўны час -
адходзяць у нябыт.
Людскімі лёсамі гартаюцца гады,
Складаюцца ў гісторыі старонкі.
На змену сталаму прыходзіць малады,
Сваім жыццём каб славіць родную старонку...